Апошнім часам на канцэртах беларускіх выканаўцаў са мной нешта непрыемнае здараецца. На Маўзэры мне нос разьбілі, а ўчора на Н.Р.М. нагу пашкодзілі. Баліць моцна, кульгаю. Але затое канцэрт быў класны. Можа клюб і маленькі ды гук слабы, але энэргэтыка была афігенная. І "На вуліцы маёй" гралі!
На перадапошняй фотцы мы бачым, што кожнаму, хто прыйшоў на канцэрт, бэнээфавец у зялёным даваў па 10 злотых. Вядома, што сур'ёзныя людзі ня пойдуць на мерапрыемствы такога ўзроўню, але дэструктыўныя сілы намагаліся любым коштам дасягнуць хоць які ўзровень прысутнасьці на гэтым фашысцкім канцэрце.