(no subject)

Feb 22, 2013 12:16

Практыкаванне ''Антыстрэс''.
Запусціце дзіцё на кухню, а самі выйдзіце на пару хвілін у іншы пакой. Вярніцеся. Уздыхніце глыбока. Збярыце ўсе макароніны назад у пакет. Усміхайцеся ўвесь час, седзячы на падлозе. Не забывайцеся глябока дыхаць і час ад часу казаць 'не-не-не'. Завяжыце пакет. Падмяціце падлогу. Уздыхніце глыбока яшчэ раз і забярыце нарэшце ў маленькага даследчыка аўсянку! Падмяціце падлогу яшчэ раз.
Практыкаванне скончанае. Час падумаць, ці настолькі вам падаваюцца доўгія тонкія спагецці, альбо варта ў наступны раз браць макароны большага памеру. Вось вашы нервы і патрэніраваліся, пачынаецца яшчэ адзін вясёлы дзень. Добрай раніцы!
Previous post Next post
Up