Праект Mozilla SeaMonkey рады паведаміць вам пра выданне яго цалкам пераробленага збору праграмаў для працы ў Інтэрнэце. SeaMonkey 2.0 ужо
даступны для дармовага сцягвання. Збор працягвае традыцыі Netscape Communicator на новай платформе Firefox 3.5, каб стварыць найбольш прывабны прадукт з адкрытымі зыходнікамі для дасведчаных карыстальнікаў Інтэрнэту.
Збор азіральніка Інтэрнэту, спажыўцоў э-пошты і навінакупаў, рэдактара HTML, гутарніка IRC і распрацоўных прыладаў Сеціва, які ўжо меў вялікую колькасць карыстальнікаў у сваім папярэднім увасабленні, перабудаваны на аснове сучаснай платформы Mozilla, якая прапануе сярод іншага сістэму кіравання дадаткамі сусветнага класа. Дадаткова ён удасканалены падтрымкаю жывільнікаў (уключаючы чытача жывільнікаў RSS і Atom у паштавіку), сучасным выглядам, аднаўленнем уставак і вакон азіральніка пасля крахаў або перазапускаў, падтрымкаю ўставак пошты, самаабнаўленнем, кемлівым пошукам гісторыі азірання на паліцы месцазнаходжання, хутчэйшым JavaScript, падтрымкаю асаблівасцяў HTML5 (напрыклад: відэя і загружальныя шрыфты) і нават падтрымкаю дадатка-календара Lightning (бета-выданне якога будзе даступна для ўсталявання на SeaMonkey 2.0 у бліжэйшы час).
Заўвагі пра выданне прапануюць больш поўныя спісы паляпшэнняў і вядомых праблемаў новай версіі, патрабаванні і прадпісанні для ўсталявання. Больш падрабязныя звесткі пра SeaMonkey 2.0 і праект SeaMonkey можна адшукаць на
seamonkey-project.org!