Feb 13, 2007 13:58
Ці трэба падаваць грошы людзям, якія іх просяць на вуліцы? Я амаль ніколі не даю, але мне кожны раз вельмі сорамна. Знаходжу шмат розных адгаворак... Можа, лепш не пакутаваць і даваць? Але даваць таксама сорамна, я спрабавала. Калі не звяртаеш на іх увагі -- то іх нібыта і няма, а значыць, няма і праблемы. Проста праходзіш побач. А калі даеш што-небудзь, то ты нібыта крыўдзіш іх, ставіш сябе вышэй... І сорамна відавочна ім...
Адзін мой сябар мяне ўразіў тым, што аднойчы бабульцы аддаў усе грошы, што пры ім былі (ну, там было няшмат). Цікава, яны ёй пайшлі на дабро?
Магчыма, я не маю права судзіць гэтых людзей? Дык падаваць ці не???
дрэбедзеньгі,
Дзеньгі-дзеньгі