Плошча Каліноўскага

Feb 12, 2007 12:03

Учора паглядзела фільм "Плошча". Уразіў. Захапіў. Мяне ўвогуле, на жаль, не так лёгка падняць на бунт, я ніколі не думала, што ўсе павінны думаць так, як я, і што мая думка адзіная правільная. Таму, напэўна, і не бачу сэнсу абараняць свае ідэйкі... А тым больш абараняць чужыя... Так што, выбачаюся, -- я дакладна не Кастусь Каліноўскі. І нават Марылька з мяне хрэновая, можаце запытацца ў майго Адзінага, як са мной складана... Але я не пра тое.
Мяне заўжды захапляюць людзі, якія робяць нешта такое, што я не магу. Дзякую Вам, спадзяюся, што Вы не расчараваліся...

мая палітыка

Previous post Next post
Up