Анкета

Feb 06, 2007 10:09

Нядаўна нам адзін разумны выкладчык прапанаваў цудоўную анкету. Цікава было б паглядзець на адказы іншых. Вось, стану выкладчыкам, -- буду даваць яе сваім студэнтам :-)
Мой уяўны чытач пра мяне нічога не ведае, напішу яе тут:

1. Адкуль вы родам? -- З Віцебшчыны.
2. Вашы ўлюбёныя кнігі і аўтары? -- Міларад Павіч, Умберта Эка, Гамер, Шэкспір "Гамлет", Караткевіч, Арлоў, Быкаў... Хацела б прачытаць Біблію.
3. Фільмы, якія маюць для вас значэньне? -- "Жыцьцё як цуд" Кустурыцы, "Форэст Гамп", "Тhe Phаntom Of The Opera", "Амелі", вядома, "Восем жанчын", некаторыя рускія фільмы ("Возвращение", "Остров", "Заяц над бездной", "Игры мотыльков"...)...
4. Спектаклі, якія вы наведалі за апошнія два-тры гады? -- Іх было насамрэч вельмі шмат, больш за ўсё спадабалася -- "Сымон-музыка" у Купалаўскім, "Ладдзя роспачы" у Коласаўскім, больш за ўсё ўразіла -- "Чарнобыльская малітва" ў ТБД. Мару трапіць у лялечны тэатр.
5. Вашыя музычныя зацікаўленасьці? -- ёсьць такая файная штука -- last.fm, усім (гэта каму??? ;-() раю, там добра відаць, што ты насамрэч слухаеш. Не люблю хіп-хоп, ненавіджу рускую папсу, цікаўлюся ўсім беларускім.
6. Калі б вы маглі выбіраць, дзе і калі жыць, што бы вы назвалі? -- Сярэднявечча, Чэхія, маленькае мястэчка.
7. Ці адчуваеце вы сябе шчаслівым? На жаль, так. "Будьте счастливы все повально, счастье -- это так печально".
8. На якога казачнага героя вы падобныя (або героя мультфільма, ...)? -- Не ведаю, нешта сярэдняе між Пятачком і Вожыкам у Тумане.
9. Чалавек, да якога вы б хацелі быць падобнымі? -- Васіль Быкаў.
10. Вашыя адносіны з Богам? -- Я яго шукаю.
Previous post Next post
Up