Apr 03, 2007 09:32
Аказалася, што мая любімая фраза "Усё будзе добра" не працуе па нейкіх псіхалагічных законах (я пра гэта ўжо даўно здагадвалася...). Учора мне падказалі спосаб пазітыўнага мысленьня: думаць пра будучае як пра былое, прычым думаць, зразумела ж, звышпазітыўна: "Які заўтра быў файны дзень, надвор'е было супер, у мяне ўсё атрымалася, я села пісаць свае дзьве курсавыя працы -- і мяне пахваліў мой кіраўнік, а потым аказалася, што КСР па тэорыі літаратуры адкладзены на нявызначаны тэрмін, а потым мяне запрасілі ў кіно, а потым мы гулялі да позняга вечара па вуліцах Нямігі, а потым я прыйшла дадому, уключыла ЖЧ, а тут... 20 новых каментаў :-)))"
Паспрабую!
І-дзе-Я