Покорение вулкачика (3700м) прошло на ура. Немножко понервировали маму и посбивали ноги-но насладились морозным воздухом и непредсказуемо долгой прогулкой.
У прынцапу, было две магчымасці падняцца на гару-на фунікулеры і пешкі. Я, як герой-любіцель, угаварыла астатніх (тату і брат) пайсці пешкі. Неверагодныя марсіянскія краявіды былі бачны нават у падножжа гары. Першая палова шляху падавалася вельмі легкай-ідзеш сабе і ідзеш наперад. Другая палова-невялічкая тропка, з якой нельга збочваць,-крута у гару, часам з дробных камянеў на якіх легка скалзіць, часам з кавалкаў скалы, а часам рэшткі лавы. Там ужо прыйшлося папыхцець. Прынамсі мне. Спынялася я досыць часта-не хапала паветра і дыхалкі. Мужчыны беглі далека наперадзе, але пастаянна супыняліся і чакалі мяне. Наш план быў дайсці да вышыні і спусціццца назад на фунікулеры. На 3260, калі у прынцапу я ужо пачала бачыць цень ад скалы на аблоках-мы дайшлі да прытулка. Вельмі камфортная і утульная атмасфера-двупавярховыя ложкі, кава-машыны, кухня, інтэрнэт-усяго за 5 эура ноч. Побач сонечныя батарэі-якія на доўга запасаюць энэргію. Апошнія 300метраў у вышыню я шла амаль не спыняючыся-было халодна і пачынала цямнець. Гэты факт-ноч-мы не улічвалі, калі пайшлі пешкі. А яшчэ не сталі лічыцца з часам на падарожжа, які быў напісаны на шыльдах-4-5гадзін. Памірая ад адсутнасці глюкозы і кісларода-каля фунікулера мы былі праз 4 гадзіны ад пачатка. Але ен быў зачынены. Разумеючы што трапіць да маці, якая чакае нас унізе ніяк, акрамя як ісці у цемры па гары, няма, мы хуценька пайшлі уніз. Для мяне, дакладней для маіх ног, спуск уніз адчуваецца катастрафічна цяжэй чым у гару. Па-першае, збіваеш пальцы, па другое-калені, але легкія паводзяць сабе спакойна. Брат, каб супакоіць маму, пабег наперад нас, а мы з татам пакавылялі па-ціху па сцежцы. Троху пападаўшы, атрымаўшы асалоду ад зорнага-зорнага неба і глухой цішыні-мы праз тры гадзінкі дайшлі.
Дзесці пабачыўшы гэтую карціну я зразумела, што ноч надыйдзе хутка. :)