Спакуса

Dec 13, 2011 19:35

Калі-некалі, але у жыцці з'яуляюцца спакусы. Часта! Маленькія... моцныя... Выкідвае іх на бераг хвалямі жыццевага мора-і рабі што хочаш. Няхай то будзе чарговы кавалак шакалада ці цыгарэта, якія шкодзяць здароўю, мужчына, які выпадкова з'явіўся на твоей дарозе, і такжа выпадкова знікне, забароненыя табе калісьці экстремальныя віды спорту:"хочаш жыць-паберажыся".
І ты дакладна ведаеш-што есць сапраўднае, а што не сапраўднае, каля чаго варта спыняцца, а дзе-ня варта.
Але гэта жыцце. Ім кіруе не толькі твае разуменне. Шакалад патрэбен? Можа і патрэбен. Бо смачны.. Але не жыццева. А як хочацца!!! Што глядзіш часам і не можаш сабе адмовіць. МАленькі кавалачак.. другі.. трэці... розум ругаецца-эмацыянальна задаволены. Так і са ўсім астатнім. МужчынА: адзін ужо есць-але не.. мала.. бо мала быць прыгожай і самай лепшай для аднаго. Хочацца, як у той показцы, "таблетка ад жаднасці. Да пабооольшэ, пабольшээээээ!" А так, шчыра паразважаўшы-яно табе трэба? Ведаеш-што не трэба, але кантраляваць,- назавем гэта гармоны,-не можаш. Экстрім-ну што, мала табе двух зламаных ног і выбітага вока? Таак.. Відаць мала.. Бо што такое вока і ногі, калі 30-секунд адрэналіннага шчасця чакае на вершыні.
Вось і вядзеш барацьбу паміж сабою і сабою. Увесь час.

Трэці пачaк печыва

Previous post Next post
Up