самаадчуванне

Oct 26, 2011 23:07

Розныя думкі прыходзяць у галаву, калі пачынаеш думаць а сваей прыналежнасці да нацыі. І канешне, думаеш гэта ў дачыненні да сябе. Увогуле, пазыцыяную сябе як беларуску і беларускамоўную. Але зараз прыходзіцца часамі размаўляць на розных мовах, і заўважыла, што я павінна "уключаць" беларускую мову так сама як і ангельскую ці польскую. Гэта значыць, што перад тым, як адказаць на пытанне, я павінна падумаць аб тым, на якой мове я павінна на яго адказаць. А аўтаматычныя адказы адбываюцца па-расейску. :(
Разумею, што гэта усе ж такі вельмі важна, на якой мове размаўляе чалавек у дзяцінстве...
Previous post Next post
Up