Говорит на родном языке...

Jan 26, 2009 14:38


Чаму калi пачынаеш размаўляць аб свабозде адразу пачынаеш шукаць вачыма вiдэакамеры ўсталяваные на прашпекце, мiкрафоны якiя маглi б i паставiць, людзей у чорнай вопратцы i чорных акулярах… гэтакiй «беларускiй мiстэр Смiт». (толькi у нас яны звычайна ходзяць у скураной куртцы ды з брытай галавой).

Чаму калi размаўляеш на Беларускай мове пачынаеш шукаць тое ж самае i акрамя таго, пачынаеш адчуваць на сябе нейкiя здзiўленные, а мабыць i злые позiркi людзей?…

Чаму на сайце прысвечанаму вымаўленню слоў на розных мовах сусвету ( http://forvo.com/languages/be/ ) рускiх слоу: 1.365, украiнскiх 143, а з Беларускiх ёсць толькi шэсць слоў, якiя не так складана пералiчыць: Minsk , Iiсус Хрыстос, Try (Тры), Бiблiя, Alexander Hleb (Аляксандр Глеб).Няўжо гэтыя словы i адлюстроўваюць усю прыгажосць адной з самых меладычных моў?

Чаму няма ў iх нi «Дз» i «Дж», нi ганарлiвага «ў»… помнiк ёсць, а ў словах - няма.

Чаму з маiх вуснаў не гучыць родная мова, а толькi льецца гэта брудная трасянка… якую жадаеш схаваць i ад рускамоўных жыхарой нашай краiны i ад тых хто асмелiў гаварыць па-беларуску.

Застаюцца бясконцыя «Чаму» ад роднай мовы i яшчэ зацвярдзелае «Г» з глыбiнкi.

Сумна

Сорамна

Шкада…

Previous post Next post
Up