(no subject)

Jul 20, 2011 22:34

Продолжаем литературные вечера.

Cегодня std120m поделился стихом Александра Яшина "Орел". Спасибо ему)

Анатоль Сыс. Дух.
...ды слова не прагняві,
Бо слова належыць Духу,
Кіньце слова гайні -
I паляціць пацяруха.
Змоўчыць абражаны Дух,
Новае слова народзіць,
Спыніць натоўпу рух,
Каб гаварыць аб народзе.
Зноў прыляціць гайня,
Выйдзе зь яе плюгавы.
«Дух - гэта, людзі, Я!» -
Скажа, а сам з рагамі.
Людзі разявяць рот -
Як жа ж, такія словы:
«З намі - увесь народ!
Шлях - да адзінай мовы!»
Людзі закрыюць рот,
Кожны сябе спытае:
«Гэта ж і я - народ -
Лёс такі прычакаю?»
Людзі закрыюць рот,
Людзі апусьцяць вочы...
Вось табе і народ,
Думаць прывыкнуў моўчкі.
З думай такой і вы:
Выжыве Дух-заступнік,
Знойдзе для нас правы,
Зьнішчыць пасад наш кутні...
Выжыве - гэна так!
Знойдзе... I вам на тацы
Медны падасьць пятак:
«Вось вам на хлеб, засранцы!»

week of ..., week of literature

Previous post Next post
Up