(no subject)

May 12, 2009 13:39

Паколькі заўтра ў нас бел. літ. то сення ў ЖЧ Літ Дзень))(ага, яшчэ ў чацвер бо ў пятніцу ў нас рус. літ.)
Спадзяюся, усе памятаюць што трэба рабіць, але калі выпадкова нехта забыў нагадваю:сення мы вешаем у свае ЖЧ вершы якія мы любім, ведаем ці павінны вывучыць) Яшчэ было б ня блага, калі пра ўдзел вы адпісвалі мне каментар)
Зараз я вучу ўрывак з паэмы Міколы Гусоўскага "Песня пра зубра"

Свет даўніны вывучаў я па кнігах славянскіх,
Граматах рускіх, кірыліцай пісаных вязкай. 
Лад алфавіту наш прашчур для ўласнай карысці
У грэкаў пазычыў і, гукі мясцовых гаворак 
Зладзіўшы з ім, іншаземцам, застаўся сабою.
Звычкі і побыт жывёл разнастайнай пароды, 
Як і падзеі-, апісаны ў граматах гэтых.
Што ж да зуброў, то такога магутнага звера 
Шчасная доля, як дзіва часоў першабытных,
Толькі шчэ ў нас захавала, пад зоркай Палярнай. 
Пліній, напрыклад, пісаў пра зубра і пра тура:
«Тур і бізон (па-мясцоваму - зубр) засталіся 
Толькі ў лясах першабытных. Вучоныя кажуць,-
Сведчыць гісторык,- што лютасцю, злосцю і сілай 
Роўнага звера не знойдзеш лясному асілку,
Што і ў лясах, і на выпасах ляхаў і росаў 
Быў і застаўся царом над усімі звярамі».
Значыць, ён ведаў пра тых і другіх, а вось людзі 
У нас на радзіме шчэ лічаць, што свет іх не знае.
«Дзікі і люты, іх зубр - падабенства бізона, 
Толькі даўжэйшая грыва»,-заканчвае Пліній.
Хоць і не многа, ды праўда. Хто ж болей захоча, 
Хай пацікавіцца - кнігі і болей раскажуць.
Я ўжо наперад прадбачу - пярэчанні будуць

week of ..., week of literature

Previous post Next post
Up