Dec 25, 2011 04:00
Ціхая ноч
Позьні вечар. Каля касцёла. Мужчына размаўляе па тэлефоне, вакол яго праходзіць мноства людзей. Большасць з іх весяляцца, спяваюць песні і нярэдка труцца аб мужчыну.
Пётр : Я які раз табе кажу, каб ты сюды не званіла, ты ўвогуле дзібілка, скажы мне ты дзебілка ?
Пётр пасміхаецца і махае рукой жанчыне і 2-ум маленькім дзеткам, якія стаяць за 30 метраў ад яго і купляюць нешта ў Калядным кіёску, яны таксама яму махаюць.
Пётр : Чаму я павінен прабачэння прасіць, я не магу быць на такія святы з табой, ты ж ведаеш ( Паўза ) я ведаю што табе адзінока ( Да Пятра пачынаюць падбягаць дзеці, за імі павольна ідзе жанчына )
Пётр : Усё пакуль, ( паўза ) да люблю я цябе, люблю….( Пётр рэзка зачыняе свой мабільны тэлефон )
Антон : ( цярэцца аб Пятра) Тааатттт….тааттттттт
Падбягае і дзяўчынка, падыходзіць таксама жанчына.
Антон : Тааатттттт……
Пётр : ( У жанчыны ) Куды ідзем далей ?
Антон : Тааатттттт
Пётр : ( зрываецца) Да што ????
Антон : У цябе ёсць яшчэ адзін сын ?
Пётр прыходзіць у шок.
Пётр : Не, Антон ( Глядзіць на жанчыну) Няма.
Антон : А каму ты ў тэлефон сказаў што любіш яго, ты так толькі нам кажаш, (паўза ) у цябе ёсць сын ?
Жанчына глядзіць на Пятра, Пётр на яе.
Пётр : Так, вы здаецца хацелі паглядзець на казлоў гэтых у стайні, ой баранаў. Хадземце.
Яны пачынаюць прабірацца праз натоўп, трымаючы за рукі адно аднаго па ланцужку, першы Пётр прабіваецца праз натоўп, потым сын, потым жонка, потым дзяўчынка.
Жанчына : ( спрабуе казаць гэта толькі Пятру, але гэта чуе і дзяўчынка ) Памойму каб на казлоў паглядзець, нам не трэба далёка хадзіць.
Пётр : Што за жарты на Каляды….
Жанчына : Казёл !!!
Дзяўчынка ( крычыць) Баран !!!
Пётр : ( з абурэннем) А ты та чаго ?
Дзяўчынка : Баран !!! ( паказвае рукой у бок стайні, дзе ўжо віднеюцца барашкі )
Пётр : А…ну да.
Уся сям’я прабіраецца як мага бліжэй да стайні, для гэтага ім прыходзіцца згрупіравацца і толькі разам у іх атрымоўваецца прабіцца да стайні, дзе ў яркім святле стаялі васкавыя фігуры Марыі, Язэпа і маленькага Хрыстуса. Непадалёку пасвіліся барашкі. Сям’і ўдаецца прабіцца да агароджы і кожны займае сваё месца. Яны аглядаюць ярка асветленыя яслі. Іх так прыціскаюць да агароджы, што нават паварушыцца вельмі цяжка. Да агароджы падыходзіць магутны барашак і праходзіць міма сям’і, дзеткі паспяваюць яго пагладзіць, а хлопчык паспявае пабіць барашка па мордачцы і гэта не спадабалася барашку. Барашак спыніўся проста каля Пятра, хлопчык працягвае біць барашка і вышчыпваць з яго поўсць.
Жанчына : Ты мяне любіш ( паўза ) усё яшчэ ?
Пётр маўчыць і глядзіць на тое як хлопчык б’е барана.
Жанчына : А з дзецьмі што будзем рабіць…
Пётр : Пачакай, ты спяшаешся..
Барашка пачынае сікаць проста на ногі Пятру, і ён ніяк не можа выйсці бо натоўп не дае яму гэтага зрабіць.
Пётр : Ах ты хераў баран….
Жонка : Пеця…..
Баран працягвае мачыцца ня Пятра і той спрабуе узлезці на драўляны плот, але падае проста у стайню на сена. Пётр устае і накідваецца на барана, той пачынае яго цягаць па стайні і раскідваць усю ідылію Каляднай сцэны. Шмат што падае, Пётр спрабуе біць барана, той спрабуе бадаць Пятра. Дзёці навокал пачынаюць плакаць, дзеці Пятра смяюцца. Жонка супакайваецца і таксама лёгка пасміхаецца.