Беларусь - краіна касманаўтаў

Apr 14, 2006 00:44

12 красавіка споўнілася 45 гадоў з дня палёту Юрыя Гагарына ў космас. Ні тады - у 1961 г., ні на працягу наступных дзесяцігоддзяў саўдэпаўская прапаганда аніразу не сказала аб тым, што смаленскі маладзён з адкрытай чароўнай усьмешкай і мужным сэрцам называў сябе беларусам (і быў беларусам!). Што ён любіў дэклямаваць верш Янкі Купалы “Хлопчык і лётчык”. Толькі нядаўнія публікацыі ў менскай прэсе “рассакрэцілі” гэтую дзяржтаямніцу. Першая жанчына-касманаўтка Валянціна Церашкова днямі “рассакрэцілася” сама. Яна прыехала на фальшывую шклоўскую інаўгурацыю, каб у каторы ўжо раз падтрымаць струхнелы рэжым. Раптам пасярод свайго тэлеманалёгу на БТ яна пачала братацца з намі: “А знаете, ведь мои родители были белорусы…” Цікавая канцэпцыя. А кім жа ты ёсьць сама, калі твае бацькі беларусы? Чаму ня скончаны сказ і не завершана думка? Сорамна прызнацца? Мы і раней ужо здагадваліся, што Терешкова паходзіць ад нейкага Цярэшкі. Атрымліваецца, што і першая жанчына ў космасе - беларуска. І не саромецца трэба, а ганарыцца гэтым. Але такая ўжо збочаная імпэрская псіхалёгія.
Янка Базыль

http://www.bielarus.net/archives/2006/04/13/657

via lodar

fakty

Previous post Next post
Up