былое и думы

Jan 10, 2012 12:05



Сёньня амаль да 4 ранку ўспамінала Анжадава. У галаве пракручваліся мае дзіцячыя ўспаміны, успаміны матулі і цёці Тані. Я зразумела, што ўсё-ткі люблю гэтую маленькую вёсачку на водшыбе Гродзенскай вобласьці. Нават нягледзячы на тое, што амаль увесь час там або ідзе дождж, або сьнег, а сонца калі і сьвеціць, то, бадай, толькі ноччу.

Калі я была маленькая, я ня вельмі любіла туды ездзіць з бацькамі. Гэтае месца, нібыта агароджанае лесам, палямі, могілкамі, казалася самотным. Але і ў яго ёсьць свая гісторыя, пераплеценая з маім жыцьцём, з жыцьцём маіх сваякоў і знаёмых.

самаінвентарызацыя, думкі, я

Previous post Next post
Up