ад 26.10.2011

Oct 27, 2011 16:50


не люблю посціць тут што-небудзь прыватнае. 
Але не ў гэты раз.
аніякіх высноў аніякіх бязглуздых і-мэйлаў
сьцерці б памяць і ўставіць хутчэй бы нанова
аніякіх каханьняў аніякіх больш блін эпік фэйлаў
я цябе бы забіла за гэтыя сьціплыя словы

ну навошта дурыць галаву і галоднай хадзіць увесь тыдзень
навошта званіць хвалявацца і анлайн існаваць
у думкі мае бог усё роўна не прыйдзе
ты гэрой я дэстрой я павінна ўсё руйнаваць

я забіла б цябе за ціхія мяккія крокі
але брама на сэрцы на гэтае нельга забіць
мяне падзялілі на роўныя стосікі-блёкі
лічыце што зьнікла, я так дазваляю лічыць.

вершы

Previous post Next post
Up