Новы помнік у Наваградку на абласныя "Дажынкі 2012" ...

Jan 12, 2012 16:51

Вы думалі князю Міндоўгу? А мо вядомаму на ўвесь свет вучонаму ў галіне астранаўтыкі  Барысу  Кіту, альбо паэту Яну Чачоту ? Ці канцлеру ВКЛ  Яўхіму Храптовічу ? А можа Вы думалі , што мясцовыя ўлады даспелі да помніка беларускаму паэту, заснавальніку панегірычнай паэзіі ў сярэднявечнай беларускай літаратуры Андрэю Рымшы ? Ці спадзяваліся на помнік філосафу Сямёну Лур'е, альбо слыннаму паэту- метафізіку эпохі позняга барока Юзэфу Бака ? І канешне ж нехта з Вас марыў аб помніку ў гонар вядомага фалькларыста, паэта- лацініста, першага "беларуса" - Саламона Рысінскага, які ў 1618 годзе выдаў першы ў свеце збор славянскіх народных прыказак і прымавак....

Усе гэтыя людзі, як і вялікая колькасць іншых знакамітых айчынных дзеячаў культуры, палітыкі і навукі - звязаныя з горадам. Нехта тут нарадзіўся, нехта памер, хтосці доўга працаваў і займаўся рознымі відамі дзейнасці, закладаючы падмурак славы зямлі Наваградзкай. Кожны з гэтых людзей заслугоўвае на помнік і вуліцу ў горадзе...


Але не, старшыня Навагрудзкага райвыканкама Анатоль Маркевіч клапоціца аб Вас ў сваім кабінеце. Таму ен падрыхтаваў для ўсіх аматараў беларускай мінуўшчы сапраўдны сюрпрыз.
У цэнтры горада паўстане помнік... УЛАДЗІМІРУ... 
ВЫСОЦКАМУ, а дакладней яго бюст.

-  Решение было спонтанным и случайным. К нам обратился один земляк с предложением установить бюст Владимиру Высоцкому за свой счет. - распавядае старшыня райвыканкама . Фактычна бюст праляжаў недзе ў падмаскоўным гаражы  13 год.

- Вокруг него также мы хотим сделать небольшой сквер, чтобы люди могли прийти вспомнить, а может даже выпить и попеть песни Владимира Высоцкого... - удакладніў мэр горада.

Как есть, так есть...


Previous post Next post
Up