(no subject)

Feb 08, 2011 18:31

 
«Ваўкавыскаму райвыканкаму трэба паставіць помнік, што яны не проста збылі палац з рук, а прадалі яго за 100 тысяч даляраў»

27.01.2010 МІКОЛА ЧАРНЯЎСКІ, ФОТА RADZIMA.ORG

Палацава-паркавы комплекс у вёсцы Краскі Ваўкавыскага раёна быў прададзены на аукцыёне за 307 мільёнаў рублёў. Гаспадаром комплексу стаў бізнесмен з Расіі, які гатовы ўкласці сродкі ў рэстаўрацыю аб'екта.



Комплекс за 307 мільёнаў (каля 105 тысяч даляраў) рублёў набыў жыхар Расіі, які збіраецца тут жыць, паведамляе «Вечерний Гродно». Новаму гаспадару далі два гады на ўзнаўленне сядзібы. Будаўнічыя працы бізнесмен паабяцаў пачаць увесну і першапачаткова прывядзе ў парадак парк.

У часы Савецкага Саюзу, у палацы, што быў пабудаваны ў XIX-пачатку XX стагоддзяў, знаходзілася школа і аздараўленчыя ўстановы. У 2007 годзе было прынятае рашэнне аб выкарыстанні сядзібы ў Красках як этнаграфічна-турысцкага комплексу. Грошай у бюджэце на рэстаўрацыю не знайшлі, і сядзібу выставілі на продаж. Па інфармацыі «Еўрарадыё», аўкцыёны, на якіх прадаваўся комплекс ў 7 гектараў, ужо праводзіліся, але ўдзельнікаў не задаволіла стартавая цана - 2 мільярды беларускіх рублёў.

- Продаж комплексу ў вёсцы Краскі я лічу выдатнай падзеяй. Інакш ён бы развальваўся далей, - сказаў «Салідарнасці» старшыня Добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч. - І не важна, што уладальнікам стаў грамадзянін з Расіі. Якая розніца адкуль гаспадар - з Захаду ці Усходу? Галоўнае, каб ён укладаў грошы ў рэстаўрацыю палаца. Цяпер Мінкульт і грамадскасць павінны адсочваць, каб ён выконваў неабходныя ўмовы.

Астаповіч таксама лічыць удалым матэрыяльны бок пагаднення, нягледзячы на тое, што першапачаткова палац хацелі прадаць за нашмат большую суму.



- Напрыканцы мінулага года па даручэнню Савета міністраў быў складзены спіс з 30 безгаспадарчых гісторыка-культурных каштоўнасцяў для продажы інвестарам. Яны могуць быць прададзеныя за адну базавую вялічыню. У іх лік уваходзіў і палацава-паркавы комплекс ў вёсцы Краскі. Так што Ваўкавыскаму райвыканкаму трэба паставіць помнік, што яны не проста збылі палац з рук, а прадалі яго за 100 тысяч долараў і прынямлі даход дзяржаўнай казне, - адзначыў ён.

Дарэчы, у складзены Мінкультам спіс з 30 аб’ектаў уваходзіць і яшчэ адзін архітэктурны помнік у Ваўкавыскім раёне - маёнтак у вёсцы Падароск.

- Пакуль нельга сказаць, што ў Беларусі ёсць тэндэнцыя па продажу архітэктурных помнікаў, што развальваюцца на вачах. Я ведаю толькі адзінкавыя выпадкі, напрыклад, у Пухавіцкім раёне прадпрымальнік за свае грошы па ціху займаецца рэстаўрацыяй сядзібы, - сказаў Антон Астаповіч. - Але апошнія крокі дзяржавы, хоць яны і павінны былі быць зроблены яшчэ 10-15 год таму, даюць надзею на светлую будучыню занядбаных помнікаў. Галоўнае, што складзены мінкультам спіс з 30 аб’ектаў заўсёды можа быць пашыраны. Пры зацікаўленні прыватнікаў палацы і сядзібы набудуць новае жыццё з умовай прыстасавання іх пад турыстычныя аб’екты.
http://gazetaby.com/

Красивейшую усадьбу в Красках Волковысского района, которая пустует уже два десятилетия, пытались продать несколько раз.
Первоначально усадебный дом, несколько усадебных построек и семь с лишним гектаров с парком и садом оценивали почти в 2 миллиарда рублей. На такую цену покупателей не нашлось. В итоге, за 307 миллионов белорусских рублей поместье ушло к российском бизнесмену. - Новый хозяин сказал, что будет реставрировать, а потом, наверное, и жить здесь будет. Главное, чтобы рабочие места открывал, два уже есть. Мы с напарником уже работаем сторожами, - рассказал «КП» житель Красок Владимир Иванович.
- Здесь работа найдется для многих, здесь же 7 гектаров земли - парк и сад. - Россиянин приезжал, присматривался? - Да, место ему понравилось.
Расспрашивал нас, как здесь жить. - И что вы ему рассказали? - Нормально рассказали, раз купил. - Говорят, в усадьбе при советской власти был детский санаторий? - Да, сначала костнотуберкулезный, а потом легочный санаторий.
До сих пор люди, которые по 10 лет здесь отлежали, приезжают с цветами на могилку доктора Петра Прокофьева. Без него не выжили бы. Когда после войны образовывался санаторий, ему дали самолет - ищи место в Беларуси. Летал этот Петр Николаевич, летал и выбрал наши Краски. А после санатория здесь и Дом отдыха хотели открывать, и даже ЛТП одно время было - алкаши в таких замечательных местах отдыхали. - А усадьба хорошо сохранилась? - Хорошо, потому что постоянно охранялась.
Внутри из оригинального плитка сохранилась и потолки, которым по 100 лет, а выглядят как новые. ОФИЦИАЛЬНО Усадьбе вернут первоначальный вид - Условием аукциона была реставрация усадьбы, - рассказал «КП» начальник отдела культуры Волковысского райисполкома Иван Моржало. - Но новый владелец и сам в этом заинтересован.
Он уже связался с управлением по охране историко-культурного наследия, будет брать разрешение на производство работ, на проектирование. И будет начинать работу в первую очередь с благоустройства парка, в котором кроме столетних сосен растет несколько десятков видов экзотических растений.

Краскі, Волковыск, Беларусь, Ваўкавыск, Гродненская область, Краски, Гродзенская вобласть

Previous post Next post
Up