Apr 05, 2024 13:18
- А што мы тут жывем?
Нармальна ўсё.
Усе паўміралі, ціха.
***
- Ты дзе там быўшы?
- У Перу.
- І што яны там, нармальна жывуць?
Мы то тут ужо самі не ведаем, нармальна жывем, ці не.
- Чаму?
- Заблытаўшыся.
***
- А што ў горадзе, нічога ў горадзе.
- Ціха?
- І глуха.
***
- Хутка да вас заеду, людзей пабачу.
- А ў вас што, не людзі?
- У нас не тыя.
- У сэнсе не тыя?
- Не тыя, каго я хачу пабачыць.
***
- Адзін тут з турмы выйшаўшы быў.
Напіўся адразу, залез у магазін і зноў злавілі.
Але выпусцілі, ходзіць.
- Гэта як? Навошта?
- Ну ён не паліцічэскі, нармальны злодзей.
***
- Цяплынь стаіць, але нешта не радасна.
- Чаму?
- Бо.
Беларусь,
ВКЛ