Советская сатиры, разрешенная.
Однако, и ею можно шчэкатаць звездунов, которые зазвездились.
ЕХАУ ДЗЕДКА НА КIРМАШ.
Ехаў дзедка на кiрмаш,
З ім на возе баба.
Конік з выгляду дарма ж,
Ды цягнуў ён слаба...
Меў ня болей 2-х гадоў,
Як суседзі кажуць.
Баба ж тая сем пудоў
Сама меней важыць.
Пад узгорак, альбо ў гразь
Конь насілу возме.
Стала баба памагаць,
Седзячы на возе.
Што ж, каню другі гадок,
Дык яна за білы,
I нагамі ў перадок
Пхне што мае сілы.
"Кінь, дурная, бо зганю!" -
Дзед тут бабе кажа. -
"Ты паможаш так каню,
Як хваробе кашаль!"
"Ах ты, ёлупень стары!" -
Баба дзеда лае. -
"Стой жа тут хоць ты згары!
Мне бяда малая!"
Толькi "гоп" яна з калёс,
Села ля дарогі...
А КАНЯ ЯК ЧОРТ ПАНЁС -
Дзе ўзяліся ногі?
Ва ўстановах часам ёсць
Вось такія ж бабы -
Здэцца, робяць яны штось,
Але справы слабы...
Ды такая не ўцячэ,
Скажам ёй нарэшце:
"Мо без вас было б лягчэй -
Паспрабуйце злезці!"
(с) Кандрат Крапiва
А тут прочтете по-русски