І пад заканчэнне - некалькі сродкаў для валасоў:
Спрэй-тонік “Рецепт № 5” з серыі “Аптекарь” ад Вітэкс (Беларусь) - спачатку вельмі не спадабаўся, але пасля мая ацэнка трохі змянілася ў лепшы бок. Хоць і нязначна: можна выкарыстоўваць для таго, каб трохі “асвяжыць” прычоску. У інструкцыі рэкамендуюць “памасіраваць” пасля нанясення на валасы. Нешта я не ўяўляю, як можна масіраваць валасы, а на скуру галавы я, па праўдзе, яго не спрабавала.
Бальзам для кудзераў ад Palmer’s (ЗША) - не спадабаўся. Як сродак для кавошынга ён ніякі. Выкарыстоўвала пераважна як звычайны бальзам ці ў якасці асновы для масляной маскі. Ледзь “дабіла”.
Ласьён для кучаравых валасоў Totalresults ад Matrix (ЗША) - сродак для фарміравання і фіксацыі кудзераў. Ацэнка ў мяне не адназначная. З аднаго боку, - падабаўся, бо трохі тлустая кансінстэнцыя рабіла валасы больш гладкімі і дагледжанымі. Але калі нанесці сродку трохі больш, чым трэба, - валасы выглядаюць ўжо не дагледжанымі, а тлустымі і бруднымі. Ды і фіксацыя, калі па праўдзе, не самая трывалая. Яго папярэднік гэтай жа маркі мне падабаўся больш.
Паста Сульсена (Украіна) - пастаянны сродак на паліцы ў ваннай, як вы ўжо маглі заўважыць.