Мой Максім Багдановіч

Dec 09, 2011 14:20


  Пра яго я ўпершыню даведалася недзе ў 5-6 год (у тое лета мне як раз стукнула шэсць). Гэта было ў Крыму. Нам з сястрой пра яго расказала мама. Мне было да слёз шкада беднага паэта, які страціў рана маці і так любіў Беларусь. А на наступны дзень мы ўсёй сям'ёй паехалі ў Ялту на магілу (мама напярэдадні з'ездзіла і адшукала). Купілі кветак. Добра памятаю той абеліск і два кіпарысы, на адным з якіх вісеў маленькі бел-чырвона-белы сцяг з аўтографамі наведвальнікаў. Мы трохі там прыбраліся.
   А яшчэ памятаю жанчыну, якая падышла да нас. Не ведаю, з якой мэтай. Можа, толькі запытаць, што гэта за чалавек такі харошы быў, што да яго ўсё ходзяць і ходзяць родныя. А жанчына там тая часта прыходзіла на магіілу сына. Перад нашым ад'ездам дадому мы яшчэ раз прыязджалі. І калі была з бацькам у Крыму (у 2 і 4 класе), мы абавязкова наведвалі Максіма.
  А цяпер гляджу на помнік - і такое адчуванне, што нешта страціла... 

памяць, мама, Я, дзяцінства

Previous post Next post
Up