Учора наведала гэтае штогадовае мерапрыемства. Уражанні: у гэтым годзе лепш, чым у мінулым. Здаецца, пабольшала ўдзельнікаў з Расіі, а гэта значыць, што можна знайсці таннейшыя кнігі. А цяпер кораценька пра мае набыткі:
Сёлета ўхіл зрабіла на дзіцячыя кнігі. Ага, мне раней выстава не падабалася і таму, што там вельмі многа дзіцячай літаратуры. Мне гэта і цяпер не падабаецца, але магчымасць выбраць нешта цікавае і адносна таннае я зацаніла. Бо я ж маці дваіх дзяцей хросная маці дзвюх малых. Таму:
1. Тры кніжкі з акенцамі, якія можна адкрываць ад "Фішэр-Прайс" (Животные + 2 экз. Кто живёт в джунглях?) - па 80 тыс.
2. Уолтер де ла Мэр "Снег" (з ілюстр. К.Рабей) - 2 экз. Не памятаю дакладна кошт, але здаецца, што па 45 тыс.
3. Кристина Андрес "Как приручить волков" - 80 тыс.
Дарослае:
1. Святлана Алексіевіч "Цинковые мальчики" і "Последние свидетели" - кожная за 115 тыс. Гэта той выпадак, пра які напісала трохі вышэй. Нашыя на той жа выставе, але на цокальным паверсе прадаюць даражэй у два разы. Спадзявалася "ўхапіць" і "Время секонд хэнд", але яго, на жаль, разабралі.
І яшчэ:
На выхадзе/уваходзе праводзілася акцыя "Кнізе - другое жыццё", у межах якой можна было выбрааць сабе старыя кнігі. Бясплатна. Я таксама паўдзелльнічала:
1. Лидия Обухова "Маленькие повести"
2. Юрий Богушевич "Юность пришла"
3. Иван Мяло "Принада"
Узяла б, праўда, і болей на халяву ж, але было ўжо і так цяжка.
А вы ўжо былі ці збіраецеся?