Інтэрстыль-2015

Nov 06, 2015 17:45

Учора наведала "Інтэрстыль-2015". Хвалюся набыткам:




А цяпер уражанні:
Там шмат усяго цікавага.
Шмат - гэта, канешне, паняцце адноснае. Калі параўноўваць з нашай выставай "Касметыка. Прыгажосць. Здароўе", - то шмат. А калі з замежнымі падобнымі мерапрыемствамі, пра якія даводзілася чытаць, - то неяк і не вельмі. Але выбар ёсць!

На жаль, не ўсё, што прадстаўлена, можна было набыць. Пераважная большасць прадукцыі разлічана на прафесіяналаў.

Ёсць магчымасць пазнаёміцца са сродкамі, якую можна набыць выключна ў салонах, ці якая яшчэ ў нас не прадаецца, але хутка будзе. Асабіста я атрымала пробнікі геля для ўмывання і гель-крэма новай маркі ACNECINAMIDE і купон на скідку ў інтэрнэт-магазіне Veta, дзе гэтая марка хутка павінна з'явіцца.

Безліч усяго для манікюру/педыкюру.

Хм, і ёсць асобныя стэнды  "Беліта" і "Модум".

Што набыла:
1. Маску для валос GreenIce (Латвія) - прадстаўлены ў аптэках "Доктор До", "Альфа-аптека" і магазіне УМКАБЕЛМЕД.
2. Маска для ачышчэння Bielenda Professional (Польша).
3. Маска, гель для ўмывання і сываратка з вітамінам С (Велікабрытанія).
4. Флюід у ампулах для балансу скуры Janssen Cosmetics (Германія) - купіла ў My Beauty, але інтэрнэт паказвае, што гэтая марка ёсць і на іншых сайтах.
5. Маска для ачышчэння Sranrom (Тайланд) - у падарунак за пакупку атрымала пробнікі крэма для цела і скраба для твару.

Мяне яшчэ шмат што зацікавіла і вабіла, але я стрымалася :) Была магчымасць пазнаёміцца і набыць сродкі аўстрыйскай маркі STYX. Асабліва рукі пачалі свярбець, калі паказалі маску для ачышчэння. ну, люблю я іх Але малы аб'ём і вялізны кошт разбудзілі маё НЕВЕДАЮШТО. Хадзіла, хадзіла вакол, але вырашыла не купляць. А каля стэнда не памятаю якой маркі ўжо намылілася што-небудзь (чытай "ачышчальную маску") купіць, але дзяўчына-кансультант ТАК паглядзела на мяне, быццам я з іншай планеты прыляцела (Што? Ачышчальных масак ўвогуле не бывае - гэта яе словы). Я нават трохі разгубілася Блін, і што я тады накупляла?, а пасля ўдакладніла, што мне патрэбна з глінай. Такія, канешне, знайшліся, але купляць іх у кансультанта, які ведаю, што масак для ачышчэння не існуе ў прыродзе, я неяк не наважылася.

пакупкі, касметыка

Previous post Next post
Up