Не прайшло і паўгода, як я сабралася напісаць пра тое, што ў мяне скончылася за два летнія месяцы :)
ТВАР
Сурвэткі для твару ад Tony Moly (Карэя) - не спадабаліся. Не маціруюць, нязручна даставаць.
Міні-пластыры для праблемнай скуры ад Gettua (Карэя) - спачатку вельмі спадабаліся, але пасля - нешта слабавата працуюць. Праўда, я здагадваюся, чаму - пласціну рэкамендуюць выкарыстаць за 10 дзён пасля адкрыцця. У мяне, на шчасце, (цьфу-цьфу-цьфу) столькі высыпанняў за такі прамежак часу не было. Збіраюся паўтарыць, бо з усіх “кропкавых” сродкаў, якімі я карысталася, гэты пакуль самы эфектыўны.
Начны крэм для камбініраванай скуры ад Annemarie Börlind (Германія) - спадабаўся. У будучым, калі не буду ведаць, што купіць, абавязкова паўтару.
Ачышчальная маска ад Annemarie Börlind (Германія) - неблагая, але я яшчэ не прывыкла да крэмавых ачышчальных масак. Пакуль вырашыла не паўтараць. Пазней - магчыма.
Міцэлярная вада ад Vipera Cosmetics (Польша) - харошая. Вочы не раздражняе, адчування ліпкасці на твары не назірала. Пэўны час спатрэбіўся, каб прызвычаіцца да помпы (да гэтага ніколі не сустракала такую), а так - без праблем. Хацела купіць яшчэ, але там, дзе набыла, яе не знайшла.
Пробнікі начнога (№25) і дзённага (№20) крэмаў для твару айчыннай натуральнай касметычнай маркі Sativa (Беларусь) і энергетычнага вітаміннага крэма ад Tean laboratories (Расія)- па праўдзе, ужо і не памятаю свае ўражанні ад іх.
Скраб з цеплавым эфектам для ачышчэння пор ад Shiseido (ЗША) - падабаецца. Купіла ў трэці раз. Масляністая тэкстура, але пры кантакце з вадой эмульгіруе. Адным словам, працуе па тым жа прынцыпе, што і гідрафільнае масла.
Перакіс вадароду (Беларусь) - выкарыстоўваю перыядычна, калі рукі распускаю :)
SOS-сродак ад Novaclear (ЗША) - у мяне зусім не працуе. Туму выкідваю, так і не скарыстаўшы яго да канца.
Ачышчальная маска ад Kiehl’s (ЗША) - гэта тая “шыкоўная” маска, пра якую згадвала ў
мінулы раз. Добра ачышчае, не засыхае - ні на твары, ні ў форме. Пры магчымасці абавязкова куплю яшчэ.
Крэм для ўвільгатнення для тлустай скуры Stop AKN ад BABE (Іспанія) - не скажу, што цуда-крэм, аднак я нават думала паўтарыць ці паспрабаваць што-небудзь яшчэ гэтай маркі. Але, на жаль, у адным гандлёвым цэнтры Вільнюса не знайшла не тое што крэм - нават той аптэкі, дзе летась яго купіла.
Туш для веек Impact Curling ад Clinique (Бельгія) - зразумела, што, так званыя, тэрматушы - гэта не маё.
ВАЛАСЫ
Шампунь ад Yves Rocher (Францыя) - не спадабаўся. Вельмі сушацца і заблытваюцца валасы. Мне не падышоў.
Кандыцыянер-маска для кудзераў CHI Curl Preserve System Treаtment (ЗША) - вельмі спадабаўся, але даставаць яго было вельмі цяжка. Нават цяжэй, чым авалонаўскі кандыцыянер. Таму, перш чым купляць зноў, мне трэба будзе добра падумаць...
Аднаўляльны шампунь Ginkgo ад Logona (Германія) - спадабаўся. Валасы пасля яго не заблытваюцца і мяккія.
Кандыцыянер для валос Grapefruit&Geranium ад Avalon Organics - не спадабаўся сам па сабе. Але нязручнасць тары (сродак даволі густы і выціскаць яго не так і проста) таксама паспрыяла.
ЦЕЛА
Гіпаалергенны крэм для рук ад Dr.Sante (Украіна) - спадабаўся. Прыемны і эфектыўны. Танны і зусім без паху. Можна будзе як-небудзь купіць яшчэ.
Крэм-масла для рук Nordic Flora MODUM (Беларусь) - пах прыемны, але далёка не такі, як у крэм-масла для ног
Nordic Frost гэтай жа маркі. Пасля нанясення адчувала нейкую сухасць.
Крэм для цела Dolcelisir ад L’Erbolario (Італія) - гэта ўжо другая. Прыемны пах (хаця ніколі б не падумала, што ён мне можа спадабацца) і кансінстэнцыя. І ў першы, і ў другі раз гэта быў падарунак ад сяброўкі. У першы яна папала выпадкова, другі - я ўжо замаўляла спецыяльна.
Крэм-бальзам для ног “Секреты лучших здравниц СССР” (Расія) - неблагі. На адваротным баку ёсць і беларускамоўная інструкцыя.
Крэм для ног Lipidro Creme ад Gehwol med (Германія) - вельмі-вельмі спадабаўся! Пяткі ад рэгулярнага выкарыстання застаюцца мяккімі значна даўжэй. Калі будзе магчымасць, паўтару.
Крэм для рук Alterra(Германія) - густая тэкстура і спецыфічны пах - на аматара. Выкарыстоўвала ў якасці начнога крэма для рук.
Дэзадарант Yves Rocher (Францыя) - мужчынскі, для далікатнай скуры. Гэта паўтор. І яму на змену купіла такі ж - хутка ўжо скончыцца. Але ўжо думаю паспрабаваць што-небудзь іншае.
Пробнікі парфумы Calvin Klein (Францыя), Yang (Францыя) і яшчэ нейкі безназоўны - не кранулі.
Гель для душа ад Doliva (Германія) - прыемны “зялёны” пах. Густы. Купіла б, але на вочы апошнім часам нешта не трапляе.
Гель для душа Isana (Германія) - прыемны. Гэта апошняя з запасаў. Нарэшце!
Масла для ванны Wellness Antistress ад Herbavera (Чэхія) - купляю
не першы раз. Ёсць розныя араматы-колеры. Пакуль мне падабаецца менавіта зялёнае. У гэты раз высветліла, што масла дае высокую і густую пену, калі дадаваць спачатку, і трошкі - пад самы канец (што я рабіла звычайна) напаўнення ванны. Адным словам, можна пад розны настрой. І яшчэ - па праўдзе, гэта не зусім масла. У яго нейкая гелевая тэкстура. І ніякай тлустасці не назіраецца.
Скраб для цела ад Yves Rocher (Францыя) - мая любоў. Купляла, купляю і буду купляць, пакуль не надакучыць. Пах у яго проста чароўны, як на мой нос. Гэта мой галоўны касметычны сродак-антыстрэс.
Антыбактэрыяльнае крэм-мыла для інтымнай гігіены Беліта-Вітэкс (Беларусь) - паўтарыла .