Мае нямецкія пакупкі

Jul 27, 2014 16:03

У пятніцу з Германіі вярнулася сястра і я нарэшце атрымала тое, што замаўляла. Праўда, не зусім усё. На жаль, многага яна не знайшла. Вось што ў выніку аказалася ў мяне:

Спіс №1.



Тут дзве маскі, сродак для ўмывання, тонік, крэм і сываратка.
Па сумяшчальніцтву гэта і Спіс №3, бо з першага не хапае аднаго пілінга (нідзе не было), а з другога сястра купіла маску для ўвільгатнення і сываратку. Вось яна і вырашыла яшчэ што-небудзь аплаціць, каб атрымаўся больш-менш салідны падарунак на мой невялічкі юбілей :)
Усё гэта яна, між іншым, замаўляла ў інтэрнэт-краме "Дугласа", за што атрымала зніжку на гэтае замаўленне, на наступнае і прызент. Вось і ён:




Пробнік маскі - гэта па акцыі за пакупку якога-небудзь сродка гэтай жа маркі.

І са Спіса №2, куды ўваходзілі пераважна сродкі мясцовых марак:




Прачытаўшы неблагія водзывы пра прадукцыю сродкаў для ног фірмы Gehwol, вырашыла паспрабаваць. Замовіла тры розныя. Сястра прывезла тры, але ніводнага з таго, што я наглядзела. Адзін з крэмаў для ног мне аплацілі знаёмыя ў якасці прызента. Таму я не асабліва і скарджуся, калі што :))

Я, канешне, задаволеная, але шкадую, што так каласальна скараціла і пакрэсліла свае спісы. Ды не ўсё ж са спісаў і купіла. Эх, нешта мне МАААЛА... :) 

новае, люблю, пакупкі, касметыка

Previous post Next post
Up