(no subject)

Jul 16, 2014 23:38

На пачатку ліпеня пабывала ў вёсцы. І ўпершыню пабачыла сваіх буслоў з сёлетнім вывадкам - плюс два. Адзін, праўда, сядзіць і яго ледзь бачна.




Буслоў у нас, прызнацца, хапае. Лётаюць туды-сюды. І нават даволі нізка. На жаль, гэты моман я не зафіксавала дакументальна. А вось іншага прадстаўніка сфатаграфавала ў розных месцах, позах. І кампрамат:




Гэта ён на хляве - суседскім. І ўжо зрабіў сваю брудную справу (толькі калі перакінула фота, заўважыла).
Пасля, відаць, бусел вырашыў не свяціцца і паляцеў. Але я, памятаючы свой леташні вопыт, падумала, што ён можа быць недзе побач. І аказалася, што не памылілася.




І цярплівы, скажу я вам, бусел мне трапіўся. Я яго ўжо і так сфатаграфавала,




і гэтак:




А ён усё не злятаў. Нарэшце мне надакучыла і я пайшла. Праз хвілін дзесяць я вырашыла праверыць. І - ён стаіць!







Адным словам, я зноў не вытрымала...

вакол, Лета, назіранні, люблю, фота, буслы

Previous post Next post
Up