Буслы-2014

May 16, 2014 16:12

"Мае" буслы зноў дома.




Бусліха сядзіць на яйках, а бусел стаіць побач і час ад часу знікае ў пошуках ежы.







У параўнанні з леташнім "сядзеннем", гэтае надта нервовае атрымоўваецца, бо вельмі часта даводзіцца адбівацца ад налётаў буслоў. За дзве гадзіны налічыла пяць такіх атак. Звычайна налятае адзін "чужынец", але часам прылятаюць і парай.




Спачатку дзівілася, якія цяпер буслы нахабныя пайшлі: так часта спрабуюць заняць чужое гняздо. Але бацька мяркуе, што гэта леташнія бусляняты. Вось і я цяпер схільная думаць, што проста дзеці прылятаюць у сваё былое гняздо, а бацькам ужо не да іх.
Эх, цяжка быць птушкай...




Ну, а ў гэтага прыгажуна экскурсія на суседскіх дахах. Спачатку ён быў значна бліжэй - спадобіў суседскі хлеў, які можна назіраць на фота з вераб'ём:




і часткова - на гэтым (проста верабей тут лепш атрымаўся)




Але, пакуль я бегала за тэхнікай, ён "збег". І атрымалася толькі тое, што атрымалася :)

P.S. На першым фота адзін з "налётчыкаў".

бацька, вакол, вясна, назіранні, люблю, фота, буслы

Previous post Next post
Up