Учора наведала гэтую
выставу, якая праходзіць на БелЭкспа з 13 па 15 сакавіка. Сёлета мне спадабалася тут больш. Магчыма таму, што гэта быў першы дзень і амаль усё ёсць. У мінулым годзе я наведала выставу толькі ў канцы, калі глядзець і купляць, літаральна, не было што. Гэтым разам усё па-іншаму. На шчасце ці на маю бяду у кашалёк спецыяльна не гляджу, каб не траўміраваць сваю псіхіку.
Што можна паглядзець і набыць:
Цікавы і неблагі выбар сродкаў для валос і скуры галавы. Яны прысутнічаюць амаль на кожным стэндзе, але ёсць асобныя кропкі, дзе выключна касметыка для валос. З таго, што кінулася ў вочы: Kaaral (Італія) і
Lebel (Японія). Калі першая добра прадстаўлена ў мінскіх крамах (за выключэннем, магчыма, некаторых серый), то другую пакуль можна набыць толькі ў некалькіх салонах. Сабе набыла іх маску для валос і мус для ачышчэння скуры галавы.
Цяпер пра асобныя маркі:
На выставе прэзентавалася знакамітая карэйская марка “
TonyMoly”. Мяне яна, праўда, тут мала цікавіла, бо яшчэ 1 сакавіка выпадкова натрапіла на іх магазінчык (Няміга,3) і тое-сёе купіла для пробы.
“
Botanical Arome” - саматужнае арганічнае мыла (Беларусь). Купляла на “Млыне”, які праводзіўся на пачатку сакавіка таксама на БелЭкспа. Праўда, там яно каштавала 30 тыс. Зараз - 40. Кажуць, гэта таму, што даражае масла. Фірменнае мыла можна знайсці і ў сетцы “ДНК” (Дом натуральной косметики), але там яно каштуе яшчэ больш. Узяла яшчэ два кавалкі.
“
Jano” (Тайланд) - пазіцыянуецца як натуральная касметыка на аснове какосавага масла. Набыць пакуль можна толькі ў інтэрнет-краме. Узяла шампунь і пенку для ўмывання. Пабачым, што за звер.
“Doctor Nature” (Ізраіль) - у аснове гэтай касметыкі, як сцвярджае вытворца, солі і мінералы Мёртвага мора. Бачыла, што некаторыя прадукты гэтай фірмы прадаюцца ў ГУМе, а па словах кансультанта, яшчэ і ў ЦУМе. Эксклюзіўны дыстрыб’ютар у нашай краіне гэтай фірмы, а таксама згаданай вышэй італьянскай маркі Kaaral - кампанія “
МиланКосметикс” (на іх сайце можна больш падрабязна пазнаёміцца з прадукцыяй, якую яны прапануюць). Сабе ўзяла толькі сашэ з гразевай маскай.
“
Manufaktura” (Чэхія). Даўно заглядаюся на гэтую касметыку, але неяк не даходзяць рукі і ногі. Звычайна, калі праходжу каля іх крамы, мне ну нічога не трэба купляць - усё ёсць і з запасам. У гэты ж раз я збіралася трохі “завіснуць” ля іх стэнда, але сустрэла знаёмую, з якой гадоў дзесяць не бачыліся і зусім забылася на іх. Наконт гэтага, праўда, асабліва не перажываю: я ж ведаю, дзе знаходзіцца іх крама.
Цікавыя прадукты ад "Мыловаров" і "Jurassic Spa" (беларускі прадстаўнік - магазін
NaturalBeauty, які таксама знаходзіцца на Нямізе, 3), стэнд з балгарскай касметыкай і шмат чаго іншага...
Мае набыткі:
Аб чым не напісала вышэй, але набыла:
1. Сурвэткі для маціравання (Mary Kay).
На выставе ёсць яшчэ кропкі-прадстаўніцтвы такіх сецевых марак, як Lambre, Oriflame і Avon. Апошнія неяк вельмі замаскіраваліся. На іх стэндзе была прадстаўлена нейкая іншая касметыка, на якой нідзе няма знаёмага лагатыпа. Я набыла
2. Палоскі для носа (па акцыі 4+1 у падарунак)
3. Крэм для рук.
Зразумела што да чаго толькі пасля таго, як мне за пакупку далі “камплімент” ад фірмы (дэзадарант і пробнік туалетнай вады + 2 каталогі) і пачалі ўгаворваць зарэгістравацца ў іх у якасці кансультанта. Давялося схлусіць, што маю сяброўку, якая з’яўляецца кансультантам і прадае мне ўсё па зніжкам.
4. Васільковая вада ад “Душистого мира” (Крымская касметыка). Без спірта і кансервантаў. Набыла пераважна для вачэй. Пляцоўка магазіна “
BioBeauty”. Там, канешне, шмат усякіх натуральных цікавостак, але ў крамах іх яшчэ больш. У Мінску фірмавыя магазіны знаходзяцца ў БЦ “Парус”, “Арена-city“ і на "ЭкпоБел". Ёсць крамы ў Брэсце ("Дидас-Персия"), Гомелі ("Дидас-Персия"), Гародні ("АВС") і Магілёве ( магазін касметыкі "Ева").