Журавіны

Feb 08, 2014 16:13

Апошнім часам заўважыла, што мяне на іх пацягнула.




А, між іншым, недзе ў класе восьмым я хадзіла іх збіраць! Нават ужо і не памятаю, як дакладна гэта робіцца. Але ўзгадваю адчуванні першага дня. З аднаго боку - цікаўнасць (упершыню на свае вочы і ногі бачу балота) і імпэт (гэта я вырашыла заняцца камерцыяй, нават адмовілася на тыдзень ад нейкага любімага на той момант італьянскага серыяла, які паказвалі і на які я не паспявала), а з іншага - страх (я ж ужо бачыла "А зори здесь тихие"!)

Цікава, адным словам, было :) Праўда, зарабіць не атрымалася. Перакупшчыкі тады не прыязджалі, і мой мех-пакет, як і маміны здабыткі, былі перакручаны на морс.

І больш ніколі...

памяць, назіранні, Я, дзяцінства, касметыка, калекцыя, мама, пакупкі

Previous post Next post
Up