На днях выпадкова і раптоўна давялося з'ездзіць у Піцер на семінар.
Я, праўда, была не зусім "у тэме", бо ў асноўным сабраліся этнамузыколагі. Але і мне было трошкі цікава і карысна паслухаць. Нешта нават і разумела :)
Спачатку адбылося абмеркаванне пэўных праблемных пытанняў, а пасля ўжо былі даклады. Ад Беларусі сярод удзельнікаў яшчэ былі работнікі кабінета традыцыйных музычных культур (Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі) і з прэсы - карэспандэнты газеты "Звязда" і з радыё. Усяго нас - 7 чалавек. Удзельнікаў увогуле было не так ужо і шмат - самае тое, як па мне. Амаль столькі ж было там і запрошанай прэсы. Праўда, тут ёсць і пэўны мінус, бо заўсёды на вачах і на ўліку. Таму асабіста мне сумленне не дазволіла сысці, хоць па праграме я павінна была выступаць на другі дзень.
Калегі з акадэміі прадставілі свае выданні. Асаблівай папулярнасцю карысталіся дыскі музычнага атласа:
Пушкінскі Дом, у сваю чаргу прэзентаваў усім удзельнікам невялікі інфармацыйны альбом пра фонаграмархіў з дыскам-дадаткам, а таксама проста шыкоўныя выданні-наборы "Русские народные картинки" і "Русский батальный лубок":
Усе папярэднія фотаздымкі зрабіў і прадставіў разам з аўдыёзапісамі паседжанняў і матэрыяламі некаторых выступоўцаў на флэш-карце аператар мерапрыемства Раман Жук. Ну, а я імі скарысталася.
Цяпер трошкі пра арганізацыю. Калі сцісла, то я ў захапленні. Усё (дарога (купэ), пражыванне і харчаванне) аплочвалася аператарамі мерапрыемства.
Гатэль, між іншым, у самым цэнтры горада. Усяго некалькі метраў ад Неўскага праспекта. І, што асабліва прыемна, - кожнаму ўдзельніку быў выдзелены асобны пакой.
Пазначу, што гэта мерапрыемства арганизавана пры падтрымцы Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы. Таму можаце уявіць узровень фінансавання.
Вольнага часу, на жаль, было вельмі мала. У першы дзень - толькі пасля вячэры, якая была а сёмай гадзіне. Праўда, я паспела забегчы і ў "Рыў Гош", і ў "Дом кнігі" (вынікі -
тут). І яшчэ сустрэлася са знаёмай жанчынай, якая там жыве і якой трэба было перадаць пэўныя паперы.
На другі дзень, пасля свайго выступлення і невялічкай перакускі, я ўсё ж збегла з падвядзення вынікаў і выступлення нейкага калектыву. Таму перад абедам у гатэлі я паспела схадзіць на філалагічны факультэт, а дакладней - у кніжны салон, які там месціцца. Там купіла адну кнігу. Хацела, праўда, больш, яле расійскіх рублёў не ставала, а абменніка побач не было. І часу хапіла толькі пешшу прайсці да Неўскага і трошкі па ім. Але некалькі здымачкаў я зрабіла:
Ну, і голуб вам у падарунак :)