Jul 28, 2013 18:30
У маёй бабулі новая фішка: яна вырывае гузікі (і распорвае адзенне). Пазаўчора адарвала тры. Я прышыла. Але не прайшло і гадзіны, як я ўжо трымала ў руках чатыры. І так як ёй было цяжкавата адарваць самастойна я ж пастаралася, яна знайшла ў стале ручку...
Сёння адарвала апошні і цяпер ходзіць сварыцца з тым "паразітам", што такое ўчыніў, і абшуквае кватэру з мэтай падвязаць сведар. На мае папрокі, што гэта яна сама зрабіла, цяпер злуецца і абураецца, хаця яшчэ ўчора згаджалася, што яна вырвала ("Я вырвала, але гузікаў няма на сведры" - гэта яе словы).
Даваць ёй пояс не выхад. Праз некаторы час яго таксама не будзе. Яна яго так схавае "каб не ўкралі", што пасля доўгі час ніхто не можа знайсці. І тады зноў - істэрыкі і сваркі...
вакол,
баба Ганна,
Лёс,
сям'я