Jan 17, 2013 16:22
Ужо каторы дзень займаюся зборам подпісаў. Дзве паперкі - і столькі кабінетаў! Добра, калі прыйшоў, падпісаў і пайшоў. Нават добра, калі прыйшоў, пасядзеў з паўгадзіны, падпісаў і пайшоў, бо бывае яшчэ - прыйшоў, прастаяў з паўгадзіны, падпісаў і пайшоў (і гэта яшчэ не самае кепскае), а таксама прыйшоў, пакінуў, пайшоў, а пасля зноў прыйшоў... на наступны дзень.
Ну, і мая напалову поўная шклянка: цяпер я ведаю, што ў нас няма бюракратыі. У нас - КАЛЕГІЯЛЬНАЯ АДКАЗНАСЦЬ!
вакол,
назіранні,
людзі