(no subject)

Sep 21, 2012 16:22

Мае буслы, пра якіх я пісала тут, гэтым летам вырашылі сваё жыллёвае пытанне. Праўда толькі ў ліпені пачалі будаваць гняздо. Доўга думала, чаму так позна. У мяне толькі адзін варыянт: спачатку будаваліся ў іншым месцы, але там, відаць, нешта не атрымалася. Вось і вырашылі вярнуцца да прапановы мужа-бусла. Буслянят, шкада, не было. Можа, у наступным годзе?.. Іх сямейныя адносіны для мяне загадка. Яны вельмі рэдка былі разам, часцей - па аднаму. Праўда, часам яны настолькі блізка стаялі адзін да аднаго, што літаральна ўяўлялі адно цэлае.

Гэта яшчэ здымак "да":

 
Цяпер ужо разам:






А гэта...так міла:


Адзін/адна:


Тут адчуваецца, што я дастала:



Адным словам, гэтым летам я адвяла душу :)

вакол, Лета, люблю, Століншчына, фота, буслы

Previous post Next post
Up