Як я кінула курыць

May 31, 2012 23:35

Гэта было яшчэ да школы. Выглядала я прыблізна так:




Добра памятаю той дзень. Дакладней вечар. У чарговы раз, пабачыўшы ў бацькавых руках цыгарэты, запатрабавала свае законныя (пазней бацька, успамінаючы тыя часы, скардзіўся, што я яму жыцця не давала з цыгарэтамі. Пакурыць нармальна нельга было. Вымушаны быў аддаваць, так і не скончыўшы. О, я ўмею дастаць :) Праўда, курыла я па-свойму, толькі выдыхаючы (З бацькавых слоў, прадукт пераводзіла)... Ну, і ў той гістарычны вечар бацька паведаміў, што куру я, аказваецца, не так. Ціпа, не ўмею! І апісаў, а таксама паказаў, як ТРЭБА. І пры выдыху АБАВЯЗКОВА было вымаўляць "Не забуду маць радную".
Удых я, канешне, зрабіла, а вось выдых з усімі спецэфектамі не атрымаўся... З таго часу - ні-ні. І жадання не ўзнікала. Нават пах дрэнна пераношу.

бацька, памяць, фота, сям'я, Я, дзяцінства

Previous post Next post
Up