Учора

Apr 20, 2012 19:12

Учора на факультэце была насычаная праграма. Спачатку сустрэча з беларуска-рускай пісьменніцай Аленай Паповай.



Больш падрабязна пра гэта напісала lada_aleinik. Шкада толькі, што тэхніка падвяла і фільм цалкам мы так і не паглядзелі.
P.S. Кітайцы на такія мерапрыемствы ходзяць пад прымусам! На свае вочы бачыла, як тры кітаянкі ўцякалі, выглядваючы выкладчыка.

А ў 18. 00 павінен быў пачацца "Славянскі вечар". І што самае дзіўнае - ён амаль у столькі і пачаўся!


Даўно некалькі год не была, а ўчора трапіла! Фотаздымкі не атрымаліся. Вось самае прыстойнае:




Мае ўражанні коратка: "Славянскі вечар" здае свае пазіцыі...
Патлумачу:
1. Я па старой памяці прыйшла за 30 хв. да пачатку. І тое хвалявалася, што не будзе вольных месцаў (памятаю, раней трэба было прыходзіць хаця б за гадзіну, каб добра ўладкавацца). У гэты раз палова (а то і болей) залы была пустая. Да канца.
2. Праграма. Не тое, каб не спадабалася, але... Асабіста мне не хапала разнастайнасці. У асноўным удзельнічалі студэнты славянскага аддзялення. Раней прымалі актыўны ўдзел і рамана-германцы, і рускія, і беларусы. Магчыма, гэта звязана з тым, што кафедры англійскага і нямецкага моваўнаўства пачалі ладзіць свае вечарыны і студэнты знайшлі іншую пляцоўку для самарэалізацыі. Аднак справа не толькі ў студэнтах. Раней і выкладчыкі былі больш актыўныя і ініцыятыўныя. Памятаю, абавязкова ў праграме былі італьянскія песні ад выкладчыцы-не-ведаю-прозвішча, Хадановіч часта выступаў з вершамі ці песнямі (а калі не выступаў, то прыходзіў паглядзець). У гэтым годзе - толькі раманс у выкананні Каралёва (выкладчыка нямецкай мовы). Што казаць, калі сама кафедра прадставіла толькі сумесную песню (на фота як раз гэты нумар), якую - склалася такое ўражанне - падрыхтавалі за 1 дзень. Не, некалькі чалавек з кафедры прымалі ўдзел у нумарах, аднак нязначны.
3. Мне не хапіла нумароў пра факультэт, выкладчыкаў і кафедру.
Пазітыў:
У цэлым, я не пашкадавала, што схадзіла. Трохі расчаравалася, але не пашкадавала. Былі цікавыя нумары, добрае выкананне песень (акрамя "гендэрнага" нумару). Здзівіла кітаянка, якая спявала "Купалінку" па-беларуску і без акцэнту. Маналог "Маруся" (здаецца?) - проста шыкоўны! Ну, а самы цікавы і душэўны нумар - "Ёлкі-3" ад 4 курса славянскага аддзялення.

вакол, філфак, літаратура, назіранні, людзі, цікава, свята

Previous post Next post
Up