Чытала сёлета малавата. І пакуль ніяк не магу выправіцца: часу катастрафічна не хапае, а ў транспарце, дзе звычайна і чытала, я цяпер магу толькі спаць. У адпачынку пры шматлікіх пераездах я таксама пераважна адсыпалася. Нейкі ў мяне сонны перыяд атрымоўваецца.
Ліпень
1. Джордж Элиот. «Мидлмарч». Пачынала яшчэ ў чэрвені. Трохі баялася, што твор будзе падобны да дзікенсавага рамана «Лавка древностей», - дарэмна. Мне спадабалася, хоць, прызнаюся, былі нудныя моманты, калі хацелася кінуць, але за той час, пакуль чытала кнігу, ужо нават прывязалася да яе персанажаў.
2. Тинатин Мжаванадзе «Лето, бабушка и я» - ужо на прадмове я плакала. Але пасля было смешна. Аднаго разу давялося тэрмінова кідаць чытаць, бо яшчэ трохі - і я б пачара РЖАЦЬ на ўвесь аўтобус - сур’ёзна! Напрыканцы зноў плакала, бо не магла не ўспамінаць пра сваю бабулю…