Касметычнае смецце (лета-2017). Ч.1

Sep 17, 2017 22:04

Думаю, лепш позна, чым ніколі :)) Таму пачынаю паказваць, тое, што скончылася гэтым летам.

ТВАР
Тут спачатку сродкі для ачышчэння і танізіравання:




Ружовая вада ад Farfalla (Швейцарыя?) - харошы і сродак, і дазатар. Лёгкі прыемны пах. Ужо закупілася паўторна.

Гідралат васілька ад “Душистого мира” (Рэспубліка Крым) - не першы раз купляю. У гэты раз помпа працавала добра. Купляла спецыяльна ў адпачынак.

Паста для ўмывання Green Tea ад Mandom (Японія) - (на фота зверху) нейкія супрацьлеглыя ўражанні: і спадабалася, і не. Надта агрэсіўная, бо ёсць яшчэ і нейкія абразіўныя часцінкі. Ачышчае, канешне, на выдатна. Але, думаю, для далікатнай скуры не падыйдзе. Мне летам, але не на кожны дзень - пайшло.

Мініяцюра крэма для ўмывання “Calendula & Geranium” ад Green People (Велікабрытанія) - для маёй камбінаванай скуры, схільнай да тлустасці, гэты сродак быў трохі цяжкаваты. Магчыма, калі б выкарыстоўвала яго ў больш халодны час, былі б трохі іншыя ўражанні. Паўнавартасны аб’ём купляць не планую.

Мініяцюра скраба Mandarin & Bergamot ад Green People (Велікабрытанія) - гэты сродак не ўразіў. На мокрую скуру - гэта абы што атрымоўваецца, а на сухую - больш-менш прыстойны вынік. Купляла ў наборы.

Мініяцюра геля для ўмывання ад Andalou naturals (ЗША) - нармальны, але нешта мяне гэтая марка не ўражвае. Вельмі моцныя аддушкі ў сродках.

Мініяцюра геля для ўмывання Blemish Control ад Murad (Велікабрытанія) - Таксама купляўся ў наборы. Вельмі моцная аддушка, а так сродак спадабаўся.

Mastikos Gum Water ад Kvapu am namal (Літва) - хоць ў апошняй сваёй вандроўцы ў Вільнюс, я і не набывала гідралаты гэтай маркі, мае прыязныя адносіны да іх не змяніліся. Дакладна ў гэтага - вельмі спецыфічны пах. Не самы прыемны, але можна цярпець :)

Міцэлярная вада ад Selfie project (Польшча) - неблагі сродак. Спачатку трохі раздражняў вочы. Падавалася, што і скуру таксама раздражняе - гэта такі эфект даваў пантэнол, які прысутнічае сярод складнікаў. Але з часам скура прывыкла, вочы - таксама.

Мініяцюра скраба ад Suki (ЗША) - нічога пра яго не скажу, бо так і не атрымалася ім скарыстацца - засох яшчэ да адкрыцця. Пах, праўда, абалдзенны.

Ачышчальны бальзам The Green Balm ад MOA (Англія) - бальзам прадаваўся ў вельмі сімпатычнай упакоўцы ў наборы са спецыяльнай сурвэткай. Пра такі спосаб ачышчэння я, здаецца, ўжо згадвала. Канкрэтна гэты сродак мне не спадабаўся. Пах у яго спецыфічны. І нават вельмі. Мне падабаюцца адносна натуральныя зёлкавыя пахі ў касметыцы, але гэты для мяне аказаўся цяжкаватым. Спачатку нават невыносным, толькі з часам трохі прывыкла. І яшчэ - я, канешне, люблю карыстацца масляністымі сродкамі для твару (і асабліва ўмывацца імі), але мне больш падабаюцца тыя, што эмульгуюць. Гэты не з такіх. Таму, адназначна, паўтараць не буду.

Гель для ўмывання “Neem & Shea” ад Alaffia (ЗША) - гель прыгожага бурштыновага колеру. Пах вельмі своеасаблівы, але з часам я прывыкла да яго. Па якасці ніякіх нараканняў няма. Але паўтарыць жадання не ўзнікла.

Лета, сметніца, Я, касметыка

Previous post Next post
Up