Jul 30, 2007 20:08
Хварэю я. Хвароба ўся -- любоў.
Неўтаймаванай смагай паліць сэрца.
Атруты раз пакаштаваўшы, зноў
Яе шукае, п'е і не нап'ецца.
Лячыў хваробу доктар -- розум мой, --
Цяпер адмовіўся, бо так і варта:
Якія б лекі ён ні радзіў ёй,
Прымаць іх не згаджаецца упарта.
Як непрытомны я ў такой бядзе,
Без розуму, нібыта утрапёны.
Бадзяюцца і словы абы-дзе,
Ад іх і думкі ў розныя староны.
Кажу, напрыклад, ты -- святло для воч,
А сапраўды -- пякельніца, як ноч.
вершы,
пра любоў