Палац Чэтвярцінскіх у мястэчку Жалудок. ч. 2. Здымкі інтэр'ераў

Jul 05, 2015 00:33

Безумоўна, найбольш уражліваючым элементам інтэр'еру палацу з'яўляецца галоўная лесвіца



Адразу нас сустракаюць вялізарныя дзверы. Спачатку скептычна паставіўся да іх старажытнасьці. Але праз шчыліны дзясяткаў эмаляў і трэшчыны пабачыў, што гэта нармальныя стогадовыя дубовыя дзверы.



Лепш паглядзець на лесьвіцу ў дэталях












Ня ведаю як патлумачыць наяўнасьць дубовага шпона на проступях з сасны. Сталяры раней рабілі так вельмі часта для мэблі, але для лесвіцы - вар'яцтва. Пакуль тут квартыравалася вайсковая частка на працягу больш сарака год - штодзённа роты жаўнераў сцёрлі не тое, што шпон, але і дошкі ў шчэнт.



Аздабленьне дзвярэй






Прашу звярнуць увагу на арыгінальнае вырашэньне верхніх кутоў вокнаў



Тут лепш бачна



Падваконьні паўтараюць крывізну эркера






У адным месцы дах працякае надта моцна, што дае свае плады



У адным пакоі захаваўся стары кафель









Большасьць сядзіб і палацаў у Беларусі пакутвалі ад "рукастых" гасьцей. Такі лёс не абыўшоў і гэты будынак. Жаўнеры вывязлі фактычна ўвесь паркет, усе драўляныя дэкаратыўныя элементы ў бяскрайнія прасторы СССРыі. Але ўсё ж такі некалькі аўтэнтычных элементаў засталося. Напрыклад аздабленьне парталу



Яно канешне зроблена з сасны



але дэлікатна



з пачуцьцём густу



Здымачнай брыгадзе першай хоррор-стужцы "Масакра" я гэтую б фарбу пазаліваў бы ў вочы.



Той рэдкі выпадак, калі можна пабачыць арыгінальны паркет. Дарэчы, ва ўсім палацу паркет дэмантавалі і паклалі звычайныя сасновыя дошкі.



Простыя дошкі і старая дзвер



Яшчэ невялікі фрагмент паркету ў адным пакоі. Магчыма, што ў гэтых пакоях былі афіцэрскія габінеты.



Бакавая лесвіца з забяжнымі проступямі дапамагае прайсьці ў зачынены падвал і на мансарду. На фота можна заўважыць фрагменты кафлю.



Увага! Лесьвіца знаходзіцца ў аварыйным стане!






На адным вакне засталіся ўнутраныя аканіцы



і элементы драўлянага аздабленьня



Буду жадаць бязмежнага здароў'я і імпэту новым гаспадарам гэтага палацу. Бо такі палац варта захаваць для нашчадкаў.

belarus, travel, падарожжы, Беларусь

Previous post
Up