Блукалі каля Жалудка, шукаючы палац. Праехалі возера "Калхознае" (вельмі добры тапонім) і патрапілі ў вёску "Зара камунізму" (фантазія выдатна працавала як у стваральніка назвы, так і ў перакладчыка). Фактычна ўся вёска складаецца з былых гаспадарчых пабудоў сядзібы Святаполкаў-Чацвярцінскіх, а таксама жылых дамоў для персанала, якія былі збудаваны 100-130 год таму.
Нашу увагу прыцягнула кузьня.
Цікава, але ў ёй зараз жывуць людзі і будынак актыўна эксплуатуецца.
У аб'ектыў патрапіла яшчэ некалькі будынкаў для працоўных:
Нажаль больш фатаздымкаў няма. Бо скончылася плёнка. Не, лухта.
Побач месцяцца компексы па гадаваньню парсюкоў і ў адлегласьці 200 метраў ад яго стаіць такі смрод, што нехапіла дыханьня, каб заставацца там даўжэй. Думаю, што пры пэўных накірунках ветру, наведваньне
палаца ў Жалудку, таксама, можа стаць пад пагрозай.