гаманец

Nov 28, 2008 22:48

Ня так даўно давялося мне перасякаць мяжу і пасля таго, як адну рэч затаможылі на xxxx эўра больш, чым павінны былі па ТНВЭД. Я сказаў: "Чым больш я пазнаю мытнікаў, тым больш я люблю ДАІшнікаў"

Доўга думаў, а за што мне не любіць ДАІшнікаў? За што не любіць іх? Пачаў узгадваць і не ўзгадаў аніводнага штрафа і быў доўга думным з самаго сябе.
Калі праязжаў па адной вулачцы ў Менску, узгадаў, што я мінімальна памыляўся. А дакладней, што гады два таму ў мяне забіралі права і ўсёж такі плаціў нейкі штраф. Але Я насамрэч люблю ДАІшнікаў, бяз іх было б вельмі цяжка на нашых дарогах і з нашымі дуракамі. Я шаную іх цяжкую працу.

Да чаго гэта я... Сёньня мне пашчаслівілася Чарговы раз сустрэцца з імі. Проста звычайная праверка дакумантаў, аніякіх прэтэнзый да мяне не было прабілі па кампутару мае правы і "Шырокай дарогі". І Вось вечар на вуліцы, дваццаць першая гадзіна на гадзіньніку знізу нейкі вельмі дзіўны гук. Думаю, што клаксон-"крякалку" цяжка з чымсьці зблытаць, выглядваю стаіць пад вакном ДАІшная машына.
- Дзень добры, Андрэй. Мы з вамі сустракаліся пару гадзін таму.
- Вечар добры.
- Вы аставілі ў нашым аўто кошелёк.
Я думаю вы ўяўляеце, якія ў мяне былі вочы, трымаючы, свой гаманец, які мне прывезлі супрацоўнікі ДАІ. Прывезлі на адрас, дзе я пражываю, а не прапісаны/зарэгістраваны. Яшчэ я быў больш здзіўлены, калі, адчыняючы, знайшоў усе свае грошы на месцы. Пасля такога жэсту, нават знікненьне трох крэдытных картак не магло сапсаваць мне настрой.

Вельмі прыемна, што ёсьць такія супрацоўнікі. Можа нават пачну лепш думаць пра Беларусаў.

Беларусь

Previous post Next post
Up