ВЫСТАВА "Вікінгі і балты". Музей 1 з'езда РСРДП (Мінск)

Mar 14, 2015 08:52

Originally posted by azarkinm at ВЫСТАВА "Вікінгі і балты". Музей 1 з'езда РСРДП (Мінск)
У мінскім музеі "Дом РСДРП"з пачатку лютага і да 12 красавіка працуе выстава "Паўночная сага. Вікінгі і балты". Выставу падрыхтавалі клубы, якія цікавяцца балцкімі плямёнамі.





Цікава паглядзець на прадстаўленае адзенне і рэчы побыту плямён. Таксама тут вы знойдзеце мячы, скураныя вырабы, руны, жаночыя ўпрыгожванні.




Да нязначнага мінуса можна аднесці тое, што інфармацыя пра прадстаўленыя на выставе плямёны размешчана каля ўвахода. І калі вы хочаце глядзець на адзенне і ўяўляць, дзе ж жыло тое ці іншае племя, то трэба будзе пабегаць, каб пачытаць інфармацыю пра іх і паглядзець мапу. Таму, вядома, маленькія шыльдачкі каля кожнага племені не пашкодзілі б для наведвальнікаў.




Але выстава, паўтару, вельмі пазітыўная, пазнавальная і будзе цікава не толькі сем'ям з дзецьмі, але і людзям, якія цікавяцца гісторыяй. Мой сын ходзіць у 6 клас, і якраз у гэтым годзе яны праходзяць па гісторыі Беларусі пра балцкія плямёны, таму пры адказе ў класе нават правёў маленькую рэкламу выставы :-).




Так як выстава адчынена да 12 красавіка, час запланаваць наведванне ў музей яшчэ ёсць.






Хачу нагадаць, што не варта забываць і пра музей І з'езда РСДРП. Асабліва для мяне цікавасць там прадстаўляюць два адчыненых пакоі, дзе паказваюць побыт ХІХ стагодзя. З кожным разам з задавальненнем адкрываю сабе новая рэчы, якія паступова з'яўляецца ў музеі дзякуючы супрацоўнікам.







Previous post Next post
Up