Мартовская линуксовка MLUG 2015

Mar 12, 2015 15:55

Originally posted by measles at Мартовская линуксовка MLUG 2015
(официальный анонс, репост приветствуется).

Когда: 28 марта 2015, суббота, с 15 до 19(20,21,…)
Где: г. Минск, ул. Филимонова 15, комната 207 (2 этаж, от лестницы прямо и налево). Идите по указателям.
Кто: все, кто считает что их это касается
Вход - свободный. Уровень владения тематикой - ( Read more... )

захапленьні, сустрэчы ў рэале, Менск

Leave a comment

ij_freek March 12 2015, 13:43:08 UTC
м-м-м... очень хотелось бы послушать представителей Gamestream (Wargaming) по поводу того, когда они под линукс танки напишут. а так делать там нечего. повосхищаться бесплатностью и стабильностью и на форумах можно.

Reply

measles March 12 2015, 13:57:52 UTC
Там звычайна больш практычныя пытанні абмяркоўваюць, чым "пазахапляцца стабільнасцю".

Я, канешне, не супрацоўнік Wargaming, але ноўтбук з Linux, на якім я гуляю у танкі у мяне будзе. Кліент, нажаль, не натыўны, але працуе вельмі добра.

Reply

ij_freek March 12 2015, 14:01:33 UTC
праз wine?

Reply

measles March 12 2015, 14:11:40 UTC
Ага. Прычым, той што штатны ў Debian.

Reply

ij_freek March 12 2015, 14:15:19 UTC
ну, дык гэта ж усё роўна вінда, хай сабе і эмулятар. хацелася б прасцей.

Reply

measles March 12 2015, 14:19:23 UTC
Ну што я магу сказаць… Па-першае, Wine Is Not an Emulator. Па-другое, наўрад ці з такім пытаннем варта звяртацца да інжынераў, якія звычайна ходзяць на лінуксоўкі. Я, канешне, у Варгеймінгах не працаваў, але думаю што там таксама планы распрацоўкі даводзяць не інжынеры.

Reply

ij_freek March 12 2015, 14:24:33 UTC
ну, так я не прапаноўваў інжынераў запрашаць. я прапаную запрасіць каго-небудзь, хто валодае інфармацыяй. у іх ёсьць для гэтага адмыслоўцы. там дахалеры людзей працуе і офіс у іх не самы маленькі ў Менску. думаю, што можна было б кагосьці вылучыць для такога пытаньня.

Reply

measles March 12 2015, 14:42:28 UTC
Можна запрасіць. Калі будзе жаданне і паспееце да лінукосоўкі - напішыце, я пастаўлю ў анонс.

Reply

ij_freek March 12 2015, 14:56:36 UTC
ну, варгэймінгу напісаў. паглядзім, што адкажуць.

Reply

ij_freek March 12 2015, 14:25:59 UTC
дарэчы, а што такое Wine, калі не эмулятар?

Reply

measles March 12 2015, 14:47:38 UTC
Праслойка для сумяшчальнасці API. Па-сутнасці, транслятар абмену паміж праграмай і аперацыйнай сістэмай на мовы звыклыя для кожнага з удзельнікаў.

Больш падрабязна можна пачытаць напрыклад тут: https://www.winehq.org/about/

Reply

ij_freek March 12 2015, 15:02:48 UTC
ага. а цяпер уявіце, што перад вамі дзевачка-філолаг, якой неабходна патлумачыць, што гэта такое і з чым яго ядуць. што вы скажаце? правільна - эмулятар вінды. ці вы, можа, мазахіст і будзеце распавядаць ёй усе гэтыя тонкасці?

Reply

measles March 12 2015, 15:45:12 UTC
Так, але крыху іншымі словамі. І я не мазахіст, я проста ўпэўнены, што калі ты не можаш растлумачыць што ты робіш простымі словамі, то ты сам гэта не разумееш.

Reply

ij_freek March 12 2015, 16:44:48 UTC
простымі словамі значыць тымі словамі, якія зразумелыя суразмоўцу. а калі яму не зразумела "праслойка"? ён звыклы да вінды, дзе выкарыстоўваюць эмулятары? я сам думаў, што гэта эмулятар, калі падаваў дэкларацыю ў падатковую.

Reply

measles March 13 2015, 07:01:59 UTC
Усё залежыць ад чалавека. Ёсць, напрыклад, такая прафесія як "сінхронны перакладчык". Думаю, што такая аналогія будзе зразумелая шмат каму. Было б жаданне растлумачыць і разуменне што ты тлумачыш  - простыя словы нечакана знаходзяцца самі сабою.

Reply

ij_freek March 12 2015, 14:37:00 UTC
а, і што самае складанае - усталёўка лінукса і асабліва некаторых праграм дастаткова складаная. нават калі маеш дакладныя інструкцыі, не ведаючы тэрміналогію і некаторых тэхнічных момантаў, не заўжды паставіш тое, што неабходна. таму і папулярнасьць невялікая. можна манетызаваць некаторую частку кода, але распрацаваць простую і зручную сістэму усталёўкі.

Reply


Leave a comment

Up