Выстава "Латы і ўзбраенне" Археалагічны музей (МІНСК)

Jan 24, 2015 09:33

Што рабіць мінчанам у шэрыя, мокрыя, хаця і снежныя выходныя? Вядома ісці па музеях.

Originally posted by azarkinm at Выстава "Латы і ўзбраенне". Археалагічны музей (МІНСК)
У "Археалагічным музеі Мінска", які адкрыўся не так даўно, дзейнічае да 1 сакавіка 2015 года выстава "Латы і ўзбраенне XVI-XVII стагоддзяў".



Усё абмундзіраванне, якое знаходзіцца ў выставачнай залі, з'яўляюцца гістарычнымі копіямі, якія зроблены магілёўскім майстрам Сяргеем Нурматам.


А тое, што гэта не гістарычныя рыцарскія латы, не губляе цікавасць да іх.


Хлопцы дык зусім будуць у захапленні, бо тут з'явілася рэальная магчымасць адчуць на сябе сапраўдную цяжкасць абмундзіравання.


Некаторую частку лат можна прымерыць. Але ад наведвальнікаў можна было чуць шкадаванне, што не дазваляецца апрануць увесь камплект лат. :-)


Што будзе наступнае выстаўляцца ў музеі, пакуль не вядома, але спадзяюся, што сапраўды нешта цікавае і вартае, каб прыйсці сюды зноўку.


Музей працуе з серады па нядзелю, з 11 да 19 гадзін. Па словах супрацоўніцы музея, асноўкая колькасць наведвальнікаў прыходзіцца на выходныя дні.


P.S. Квіткі для дарослых каштуюць - 40 тыс., для студэнтаў і пенсіянераў - 20 тыс., для школьнікаў - 10 тыс.рублёў.

Дарэчы, побач знаходзіцца ячшэ адзін музей - "Музей карэт" http://azarkinm.livejournal.com/158808.html
Previous post Next post
Up