Навагоднія елкі Мінска

Dec 31, 2014 07:54

Нешта ціха-ціха стала ў суполцы.

Спадарства, выкладывайце навагоднія прыгожыя елкі ў ЖЖ-суполку. Зімовыя прыгажуні будуць яшчэ пералівацца агеньчыкамі да 13 студзеня. Можа з'явіцца ў кагосьці дзякуючы вам жаданне пад'ехаць і паглядзець на елку з дзецьмі ці з каханымі.

Пакуль для мяне самыя прыгожыя і арыгінальныя, гэта дзве елкі на перакрыжаванні вуліц Някрасава і Максіма Багдановіча, каля дома № 153 Б




А каля крамы Арэна-Сіці на прашпекце Пераможцаў ужо некалькі год запар можна пабачыць вось такі навагодні шар.


(нажаль добра здымаць не ўмею начныя фота, але для прадстаўлення ці варта пад'ехаць хопіць)
Previous post Next post
Up