02.11.14. 12:00. Нядзельная святая Імша on-line па-беларуску і Дзяды ў Менску

Oct 29, 2014 12:21





02.11.14. 12:00.
Нядзельная святая Імша
on-line па-беларуску і Дзяды


«Ці ж не адзін у нас Айцец?
Ці ж не адзін Бог стварыў нас?
Чаму мы здраджваем адно аднаму,
зневажаючы запавет айцоў нашых?»
(Мал 2:10)

Тых, хто па сур’ёзных прычынах (хвароба, камандыроўка і г.д.) ня можа прыйсці да царквы дзеля Ахвяры і Падзячнай малітвы, а роўна ж тых, хто жадае атрымаці пэўнае ўяўленне аб Боскай Літургіі ў Рыма-Каталіцкай Царкве, запрашаем на беларускія каталіцкія Дзяды 02.11.14. і ў кожную нядзелю а 12-й гадзіне да вашых кампутарных манітораў - да ў пэўнай меры прысутнасці на ўрачыстай нядзельнай Святой Імшы (Суме) ПА-БЕЛАРУСКУ ўва ўтульнай драўлянай каплічцы парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ (вул. Матусевіча 80).

Нядзельныя трансляцыі сузірайма тут:
http://catholic.by/2/media/live-video.html
http://jan.by
Больш падрабязна пра трансляцыі Св. Імшы: У эфіры - Хрыстос

Каталіцкія вернікі, якія падчас актавы з 1 па 8 лістапада наведаюць могілкі, могуць атрымаць поўнае дараванне грахоў (дараванне Богам часовых караў на зямлі і ў чысцы), якое можа быць ахвяраванае толькі за памерлых.

Атрымаць можна адзіны адпуст напрацягу дня пры звычайных умовах: быць у стане асвячальнай ласкі (прыступіць да Споведзі ў гэты самы дзень альбо лепш раней), прачытаць малітвы Ойча наш…, Веру у Бога…, малітву у інтэнцыях Святога Айца, і прыняць Святую Камунію.

02.11.14. 14:30 пасля адмысловага (з дазволу Менгарвыканкама) традыцыйнага штогадовага шэсця ў Курапатах (а гэта мэмарыял і фактычна могілкі) распачнецца мітынг памяці памерлых і загінулых продкаў. Каліласка, яшчэ паспееце, у т.л. і на каталіцкі адпуст.

«Мы няспынна дзякуем Богу, што вы, прыняўшы ад нас пачутае Божае слова, прынялі яго не як чалавечае слова, але, што ёсць на самой справе, як Божае слова, якое і дзейнічае ў вас, веруючых» (1 Тэс 2:13). Гэта слова Божае.
Previous post Next post
Up