07.09.13. 18:30. Менск. Мір. Супакой.

Sep 05, 2013 11:39


У суботу 7 верасня - ў дзень посту і малітвы ў інтэнцыі міру ў Сірыі, на Блізкім Усходзе і ва ўсім свеце - ў 18.30 у менскім архікатэдральным касцёле (пл. Свабоды, 9) адбудзецца адмысловая малітва, якую ўзначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Затым распачнецца святая Імша, якую ўзначаліць Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Да салідарнасці праз фізічную прысутнасць і духоўную лучнасць заахвочваем люд добрай волі любога веравызнання.
Previous post Next post
Up