Дзіцячы педыятр на дом.

Feb 14, 2013 14:53

Хто ведае добрага педыятра, можна беларускамоўнага, але не абавязкова, які выяжджае на дом. Пажадана не задорага. Гадавалы дзіцёнак кашляе трэці дзень, трэба каб нехта паслухаў, а ў паліклініку цягнуць ня хочацца, ды і даверу няма.
Панакідайце імёнаў і тэлефончыкаў у каменты ці ў асабістыя ведамкі.
Загадзя дзякуй.

П.с. дарагія мае беларусы, пра пераважнае валоданне беларускай у мяне няма ні слова. Калі вам нешта такое здалося - гэта вашыя асабістыя прусакі. І не забывайцеся пра правілы ветлівасці: калі няма чаго сказаць па тэме пытання - праходзьце міма. Дзякуй за ўвагу.

медыцына, дзеці

Previous post Next post
Up